# play # Ратуша Навіны Прома

Ноч музеяў у Ратушы 2026

Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва” запрашае на мерапрыемствы ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў у Ратушы» 15 траўня, 18.00-23.00.

Праграма

Дата і час правядзення: 15 траўня 2026 года.

Месца правядзення: Музей гісторыі Магілёва (Ратуша), вул. Ленінская,1а; Выставачная зала, вул. Першамайская 5-49

17.30-22.00 

  • Выстава-продаж сувенірнай і рамеснай прадукцыі, майстар-класы майстроў і рамеснікаў аматарскага аб’яднання рамеснікаў “Магілеўскія майстры”, народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чараўніцы” УК «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу», Аляксея Сапажкова, грамадскага аб’яднання «Шчырая майстэрня», працуе чаканшчык сувенірных манет (адкрытая пляцоўка перад Ратушай);
  • дэгустацыя і продаж безалкагольнай прадукцыі ААТ «Кампанія «МагНат», дэгустацыя прадукцыі Магілёўскага мясакамбіната (адкрытая пляцоўка перад Ратушай).

18.00-18.20 Адкрыццё мерапрыемства “Ноч музеяў у Ратушы” (адкрытая пляцоўка перад Ратушай).

18.00-19.00 Канцэртная праграма “Музыка маёй зямлі” Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Магілёўская гарадская капэла” (адкрытая пляцоўка перад Ратушай).

18.00-21.00 

  • Сямейная пляцоўка “Бібліятэка па-за старонкамі” (Інтэрактыўная зона “Ажыўшыя фатаграфіі Магілёва” (гасцей сустракае выстава старажытных фатаграфій Магілёва, якія “ажываюць” пры дапамозе мультымедыйных тэхналогій).
  • Сямейны гастранамічны маршрут “Кулінарнае падарожжа ў часе”;
  • 3D-галерэя «Кранальная зала»;
  • Падлогавая гульня-броділка «неРЭАЛЬНЫ Магілёў»;
  • VR-экскурсіі “Таямніцы музейнай ночы”;
  • Літаратурныя прадказанні ад Магіслава. (УК Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва)

19.15-20.15 

  • Прэзентацыя-дэфіле мадэляў адзення ад магілёўскіх дызайнераў (лён, трыкатаж і інш., 6 калекцый), прысвечаная году Беларускай жанчыны (адкрытая пляцоўка перад Ратушай).
  • Паміж паказамі – вакальныя і харэаграфічныя нумары ў выкананні ўзорнага харэаграфічнага ансамбля “Усмешка”, узорнай вакальнай студыі “Крышталь” (беларуская тэматыка) (адкрытая пляцоўка перад Ратушай).

20.30-21.15 Маладзёжная праграма. Працуюць блогеры магілёўскія. Інтэрактыў з гледачом.

21.30-23.00 Тэатралізаваны канцэрт “Скрозь час”.

Музей гісторыі Магілёва (Ратуша)

18.20-19.00 / 19.00-19.40 / 20.00-20.40 / 21.00-21.40 / 22.00-22.40

Экскурсійная праграма «У госці да Магіслава» (пад’ём на вежу з наведваннем гадзіннікавага механізма і назіральнай пляцоўкі).

18.30-19.10 / 19.30-20.10 / 20.30-21.10 / 21.30-22.10 / 22.00-22.40

Экскурсійная праграма з інтэрактыўнымі лакацыямі і фотазонамі: «Археалогія», «Рыцарскі стан», «Слуцкі пояс», «Статут ВКЛ».

18.20-18.40 Прэзентацыя выставы ў вежы “Сіла і пяшчота” Ігара Багамазава і Дзіны Янчанка.

18.30-19.00 Выступленне ўзорнага ансамбля старажытнай музыкі “Віёла” (канферэнц-зала музея гісторыі Магілёва, 2 паверх).

19.00-19.30 Прэзентацыя новых музейных набыткаў: перадача ў дар музею Зайцавым Мікалаем Васільевічам 7 карцін расійскага мастака Андрэя Апухціна (канферэнц-зала музея гісторыі Магілёва, 2 паверх).

19.30-20.00 Выступленне ансамбля народных інструментаў ДУК “Магілёўскія гарадскія аркестры”.

20.00-20.30 Прэзентацыя новых музейных набыткаў: дакументы, друкаваныя выданні (канферэнц-зала музея гісторыі Магілёва, 2 паверх; галоўны захавальнік фондаў Наталля Прачакова).

20.30-21.00Гістарычны праект «Стагоддзя за хвіліны: дынамічная карта гісторыі Магілёва» (канферэнц-зала музея гісторыі Магілёва, 2 паверх; навуковы супрацоўнік музея Арцём Сімаш).

21.00-21.30 Сустрэча з рэканструктарамі клуба «Апошняя мяжа» кіраўнік Павел Сысой (канферэнц-зала музея гісторыі Магілёва, 2 паверх).

21.30-23.00 “Рэтра кіназала” паказ фільма “Запомнім гэты дзень”, знятага ў 1967 годзе на кінастудыі “Беларусьфільм” (канферэнц-зала музея гісторыі Магілёва, 2 паверх).

Выставачная зала (вул. Першамайская 5-49)

18.00-23.00 Выстава жаночых сумачак 60 гадоў XX стагоддзя; паказ мультфільмаў, якія развіваюць гульні на магнітнай дошцы, маляванне на солі і пяску, загадкі, размалёўкі для малых, конкурс малюнкаў дзяцей, якія будуць дэманстравацца на стэндах, дэгустацыя ліманадаў завода «МагНат».

18:00 Роставыя лялькі з прагулкай па вуліцы Першамайскай і вуліцы Болдзіна;

18.30 / 20.00 Інтэрактыўныя гульні з дзецьмі “Mini-club”;

19:00 Выступленне тэатра-студыі “Атражэнне” УК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Магілёўскі драматычны тэатр”;

19:30 Выстава і майстар-клас выцінанкі Святланы Лункевіч-Адамовіч “Вясна чароўная”.