# play Выставачная зала Выставы Навіны Прома

Выстава “Зорная восень”

11 верасня ў 17.00 адбудзецца адкрыццё традыцыйнай штогадовай.
выставы магілёўскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Гэты
выставачны праект прадстаўляе рэтраспекцыю твораў
выяўленчага мастацтва, прысвечанага юбілею вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама твораў звязаных з тэмай
міру і дабра, гісторыі і культуры Беларусі. У экспазіцыі – жывапіс і
графіка, скульптура і кераміка, ад рэалізму да авангарду, працы аўтараў
розных пакаленняў, і гэта дае магчымасць кожнаму наведвальніку знайсці
твор па душы, паразважаць, правесці дыялог і ўсвядоміць
існуючую рэчаіснасць. Выстава “Зорная восень” будзе дзейнічаць
да 29 верасня.