Ноч музеяў 2023 (19 траўня з 18:00 да 23:00)
Ключы прыадчыняюць для наведвальнікаў «Ночы музеяў» заслону часу, расказваюць пра таямніцы мінулага. Ключы рэальныя і сімвалічныя адчыняюць галоўныя дзверы ў будынак Ратушы, патайныя дзверцы, куфры і камоды, дзе захоўваюцца гістарычныя каштоўнасці.
Кожнае пражытае намі імгненне – гэта ўжо гісторыя, меркай якога з’яўляюцца незвычайныя гадзіны, яны знаходзяцца ў вежы Ратушы і адмераюць час розных эпох. Захавальнік Часу – Магілёў, зверху аглядае Магілёў і запамінае ўсё, што адбываецца, каб захаваць кожны момант сучаснай гісторыі для будучых пакаленняў.
У праграме:
Ратуша
– тэатральная пастаноўка “Ключы ад мінулага”;
– тэматычная пляцоўка “Традыцыйныя віды рамёстваў”;
– экскурсіі па пастаянных экспазіцыях музея;
– інтэрактыўная пляцоўка рыцарскага клуба «Ястражэмбец»;
– майстар-клас па танцы «Паланэз»;
– інклюзіўны міні-арт-праект «Унікальны свет творчасці невідушчых. Гадзіна натхнення і адкрыццяў»;
– майстар-клас па беларускіх народных танцах;
– лекцыя: “Фрыда Кало: пра што маўчаць карціны?”;
– Fashion-паказ беларускіх дызайнераў ад OYIMODELS,
– віктарыны, квэсты і многае іншае….
Выставачная зала
– роставыя лялькі, мімы;
– міні-арт: адкрыццё персанальнай выставы мастака Юрыя Мацэнкі ў салоне;
– майстар-клас ад фатографа Ігара Багамазава «Мая Планета»;
– тэатральная пастаноўка «Лятучае мышаня»;
– майстар-клас Насты Гайковай «Далёкі космас». Аўтар запрашае акунуцца ў свет творчасці і намаляваць незвычайную, нязведаную планету з далёкага космасу;
– музыка, танцы і многае іншае….