22 сакавіка 2023 года спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні.
Сёння 22 сакавіка 2023 года спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні. У той трагедыі загінула 149 чалавек, 75 з якіх – дзеці. Хатынь стала імем намінальным, сімвалам пакут ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў. Узгадваючы Хатынь, беларусы прыгадваюць тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Музей гісторыі Магілёва далучыўся да правядзення Адзінай хвіліны маўчання ў памяць аб ахвярах трагедыі ў Хатыні і ахвярах генацыду беларускага народа.