Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Амулет XI – XII стст. “Сякерка”
Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы …або з гісторыі аднаго прадмета”!
Ёсць рэчы, якія сведчаць пра твой сацыяльны статус. Пра статус, які чалавек набывае ў выніку сталення. Менавіта пра такую рэч, пра сякерку амулет XI – XII стст., пойдзе размова зараз.
…Хлопчык, сын дружынніка. Яму 14 год. Прыйшоў час, калі можна пачынаць свой шлях воіна – шлях паходаў, шлях бітваў. Шлях малодшага дружынніка – отрака. …Раніца, бацька падразае валасы на галаве сына, робіць уласнымі рукамі першую “дарослую” мужчынскую прычоску. Хлопец садзіцца на каня. Бацька тройчы абводзіць каня вакол самага велічнага і магутнага дуба ў дубраве. Пасля сын атрымоўвае ў падарунак сваю першую зброю – баявую сякеру. А яе мініацюрная копія, у выглядзе адлітага з бронцы ці свінца амулета, з гэтага моманта і да канца жыцця будзе насіцца хлопцам на пасе. Як адзнака прыналежнасці да дружыны, да прафесійнага воінства.
Мы ніколі не даведаемся імя таго воіна, але знойдзеная рэч дазваляе нам ўпэўнена сцвярджаць аб наўнасці прафесійнага вайсковага гарнізона сярод жыхароў Магілёва таго часу.