Выстава «Духоўная спадчына»
6 красавіка ў 16 гадзін у выставачнай зале ўстановы культуры «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставы «Духоўная спадчына», якая будзе дзейнічаць да 24 красавіка. Гэта сумесны праект Беларускага Саюза мастакоў, мастакоў Магілёўшчыны і музея гісторыі Магілёва. У экспазіцыі прадстаўлены: беларускія абразы XIX стагоддзя, рэлігійныя кнігі XYIII-XIX стагоддзяў, нацельныя крыжы розных канфесій, абразкі, медальёны, жывапіс і графіка мастакоў Магілёўшчыны з выявамі святынь Беларусі.
Духоўная спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка адчуваць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязяў з роднай зямлёй. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Духоўнасць з’яўляецца нашай будучыняй.
Выставачная зала працуе з 11 да 19 гадзін, панядзелак-аўторак – выходныя. Кошт білета: дарослы – 3 рублі, дзіцячы – 1.50 рублі.