Круглы стол: «Музей у гарадской прасторы: сацыякультурны аспект»
6 красавіка 2022 года ў 10.00 у канферэнц-зале ЎК «Музей гісторыі Магілёва» (вул. Ленінская, 1а) адбудзецца Круглы стол: «Музей у гарадской прасторы: сацыякультурны аспект», прымеркаваны да года гістарычнай памяці, мэтай якога з’яўляецца сумесная рэалізацыя праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь з дапамогай міжмузейных праектаў і культурна-асветных акцый дзяржаўных музеяў і ўстаноў музейнага тыпу г. Магілёва.