Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя восьмая: “Рэтра-ялiнка”
“Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”: рэтра-ялінка.
Добры дзень, паважаныя госці нашага сайта. Перадсвяточны калядны настрой пануе ў свеце. Паўсюль зіхацяць аздобленныя ялінкі. Але эксклюзіўную рэтра-ялінку ў нашым горадзе можна пабачыць толькі ў музеі гісторыі Магілёва.
Шкляныя ёлачныя ўпрыгажэнні і так званы “дрэздэнскі картанаж” былі даступныя далёка не ўсім, таму часта яны былі самаробнымі. На нашай ялінцы можна пабачыць самаробныя цацкі 1940 г., што былі зроблены магілёўскімі дзяўчынкамі і цудам захаваліся ў вайну. А таксама дэманструюцца фабрычныя упрыгажэнні з каніцелі і ваты, характэрныя для 1940-1960-х гадоў ХХ стагоддзя. Дапаўняюць інтэр’ер гірлянды сцяжкоў з выявамі персанажаў казак і баек, а таксама разнастайных картанажных упрыгажэнняў вельмі папулярных у свой час.
Настальгія для дарослых і цікавостка для дзяцей. Запрашаем!