Адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”
У выставачнай зале музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”, які аб’яднаў работы таленавітых мастакоў Магілёўшчыны і выставу-прэзентацыю работ удзельнікаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляравая скарбонка”.
У адкрыцці арт-праекта прынялі ўдзел Карповіч Ірына Ўладзіміраўна, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Клепчукова Марына Валянцінаўна, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, дырэктары абласных цэнтраў народнай творчасці. Майстар-клас па вырабе анёла-абярэга правяла Алена Верменіч, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Таксама госці наведалі гонар нашага горада – Ратуша. Пачалі экскурсію з гімна Магілёва ў выкананні гарадскога трубача Магіслава.
У музеі для гасцей правялі прэзентацыю ўнікальных экспанатаў:
Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., дэкаратыўнай бронзава-меднай талеркі канца XIX стагоддзя і срэбных зліткаў, якія ў пісьмовых крыніцах называюцца паловаю, якія з’яўляліся аплатнымі сродкамі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і суседніх славянскіх земляў.