Фотавыстава «Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе»
У музеі гісторыі Магілёва адкрылася фотавыстава «Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе».
Вежы горада… Яны стваралі непаўторны ciлуэт i воблік, paбілі кожны горад асаблівым i пазнавальным. Ля ix падножжа міналi падзеі i лёсы, крывавыя войны i святы. Людзi руйнавалі свае вежы i наноў адбудоўвалі.
Шмат зведала i ратушная вежа, самая высокая i прыгожая. Візітоўкa Магілёва i яго гонар. Як птушка-фенікс яна адрадзілася пасля знішчэння i гадоў забыцця. Зараз пад гукi роўнага ходу гадзінніка прапануем уявіць, як жа выглядала сама ратуша i наваколлі дзесяцігоддзі таму, як змяняўся пейзаж і людзі. І вышыні вежы, і вышыні стагоддзяў паразважаць над мінулым і будучыняй.
На выставе прадстаўлены 29 фотаздымкаў, як вядомых, так i новых, якія паказваюць панарамы на ратушу, а таксама горад i падзеі з вышыні ратушы. I даюць магчымасць уявіцьь, якім бы быў наш горад, kaлі б гістарычныя абставіны склаліся iнакш.