Запрашаем на выставу «Магілёўшчына ў люстэрку кінематографа»
Дадзеная тэматычная экспазіцыя “Магілёўшчына ў люстэрку кінематографа”
упершыню сабрана і будзе паказана ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва.
Яна прымеркавана да 100-годдзя беларускага кіно, бо з 1924 года вядзе свой
адлік кінастудыя “Беларусьфільм”. На фатаграфіях – невялікая частка
кінематаграфічнай гісторыі, звязанай менавіта з Магілёўскай вобласцю, і,
вядома, з “Беларусьфільмам” і іншымі савецкімі кінастудыямі. Гэта
здымкі ў нашым рэгіёне такіх фільмаў, як «Я родам з дзяцінства», «Магіла
льва», «Ветразі майго дзяцінства» і інш. Адкрыццё адбудзецца 1 лістапада ў 17:00,
выстава будзе дзейнічаць да 8 снежня.