Выставачны праект “Віцебскі альбом”
Дарагія сябры, мы працягваем знаёміць з творчасцю Юдэля Майсеевіча
Пэна. Пра яго творчую спадчыну і няпростае жыццё вы даведаецеся на выставе.
Пэн не проста надзвычайны партрэтыст і каларыст, творы мастака
можна назваць этнаграфічнай паэмай, прысвечанай жыццю Віцебска.
Сёння яго працы захоўваюцца ў Віцебскім мастацкім музеі і
Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.