Навіны Прома

ХІV Міжнародная навуковая-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

КК «МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА»
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАВЕДАМЛЕННЕ

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
Запрашаем Вас прыняць удзел у рабоце ХІV Міжнароднай навукова-
практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечаная
80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і адбудзецца 27-28 чэрвеня 2025 года ў
г. Магілёве.

Праблемнае поле канферэнцыі:
1) Старажытная гісторыя і археалогія Верхняга Падняпроўя і Пасожжа.
2) Сацыяльна-эканамічная, палітычная гісторыя і сучаснасць рэгіёна.
3) Ваенная гісторыя. Чалавек на вайне: штодзённасць і культурныя выявы.
4) Гераічная абарона Магілёва летам 1941 года. Падзеі Вялікай
Айчыннай вайны і вызваленне Магілёўшчыны.
5) Магілёў і Магілёўшчына ў падзеях 1917-1919 гг.
6) Канфесійныя працэсы на Магілёўшчыне.
7) З гісторыі развіцця грамадска-палітычнай, прававой і філасофскай
думкі.
8) Духоўныя традыцыі: літаратура і мастацтва.
9) Асаблівасці матэрыяльнай культуры рэгіёна.
10) Словы і рэчы: артэфакт і культурныя кантэксты артэфакта.
11) Традыцыі адукацыі, выхавання і навукі.
12) Музей у сучасным грамадстве. Музейныя рэтраспектывы і перспектывы
Магілёва.
13) Праблемы крыніцазнаўства, археалогіі і гістарыяграфіі рэгіёна.
14) Вобраз Магілёва ў культурных дыскурсах замежжа. Сувязі Магілёва з
гарадамі-пабрацімамі і гарадамі-партнёрамі.
15) Магілёў у кантэксце ўрбаністычных працэсаў.
16) Вядомыя магіляўчане.
Зборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе выдадзены да пачатку канферэнцыі за кошт
арганізатараў канферэнцыі. Удзел у канферэнцыі бясплатны. Праезд удзельнікаў
канферэнцыі, іх пражыванне і харчаванне аплачвае камандуючы бок.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 мая 2025 г. падаць матэрыялы
дакладаў (у электронным варыянце) і заяўку ў аргкамітэт. У заяўцы ўказваюцца:
прозвішча, імя, месца працы (вучобы), пасада, вучоная ступень і званне, тэма даклада,
паштовы і электронны адрас, нумар тэлефона.
Адрас аргкамітэта: 212030, Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вул. Ленінская 1а,
КК “Музей гісторыі Магілёва”, тэл./факс +375 222 245010, е-mail: info@museumhm.by,
сайт: www.museumhm.by
Патрабаванні да дакладаў:
Матэрыялы дакладу прадстаўляюцца ў рэдактары Word (версія не ніжэй за 6.0) для
Windows праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14, усе палі (верхняе, ніжняе,
левае і правае) – па 2 см. Імя файла павінна складацца з прозвішча і ініцыялаў аўтара.

На першым радку паказваецца індэкс УДК (выраўноўванне па левым краі). Далей
праз інтэрвал з выраўноўваннем па цэнтры малымі літарамі друкуецца назоў
даклада; праз інтэрвал – прозвішча(і) і ініцыялы аўтара(аў); на наступным радку –
месца працы ці вучобы; на наступным радку ў круглых дужках – горад, краіна.
З чырвонага радка пры неабходнасці паказваецца навуковы кіраўнік – яго
вучоная ступень, вучонае званне, прозвішча і ініцыялы.
З чырвонага радка – анатацыя артыкула на беларускай ці рускай мове з
ключавымі словамі (у адпаведнасці з мовай артыкула), анатацыя на англійскай мове з
ключавымі словамі. Аб’ём кожнага рэзюмэ – да 500 знакаў з прабеламі, да 7 ключавых
слоў.
Далей з чырвонага радка (абзацны водступ 1,25 см) друкуецца тэкст даклада. Зноскі
на літаратуру даюцца ў квадратных дужках. Табліцы ўстаўляюцца ў тэкст. Пасля
асноўнага тэксту прыводзіцца спіс літаратуры ў алфавітным парадку (літаратура
афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК). Аб’ём тэксту – да 7 (сямі) поўных
старонак (уключаючы спіс літаратуры, ілюстрацыі (фармат tif 300 dpi), табліцы, схемы і
г.д.).
Не дапушчаюцца выраўноўванне тэксту з выкарыстаннем знакаў прабелу, сціск
шрыфта і змяненне інтэрвалу, выкарыстанне аўтаматычнай расстаноўкі пераносаў.
Аргкамітэт мае права адбору прадстаўленых тэкстаў.Матэрыялы з парушэннем
названых патрабаванняў, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі, крытэрыям навуковасці
тэксту, або якія маюць патрэбу ў карэктуры, адхіляюцца. Аргкамітэт не дае даведак аб ходзе
экспертызы асобных работ.
Асабістае запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі будзе даслана пасля атрымання
заяўкі, азнаямленні з матэрыяламі даклада і станоўчага рашэння аргкамітэта
адносна прыняцця даклада да ўдзелу ў канферэнцыі.
Аргкамітэт пакідае за сабой права ажыццяўляць перавод матэрыялаў у
электронную форму з размяшчэннем іх у электронным архіве музея і ў Расійскім
індэксе навуковага цытавання (РІНЦ) на платформе elibrary.ru у адкрытым доступе.

Аргкамітэт

Прыклад афармлення:

УДК

НАЗВА ДАКЛАДА
Кавалёў І.І.

Установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт

ім. А.А. Куляшова»
(г. Магілёў, Беларусь)

Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар Жукаў Г.У.
Анатацыя
Ключавыя словы
Summary
Keywords
……………………………………………………………………………………………………
………………………………………………………………………[1, с.24].

Літаратура:

1. Мальдзіс, А. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі/А. Мальдзіс. – Мінск:
Лімарыус, 2001. – 384 с.
2. Дакладная запіска // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Ф. 234. Оп. 1. Д. 286.