Героі Савецкага Саюза-Аляксеенка Аляксандр Міновіч
Камандзір кулямётнага разліку 566-га стралковага палка 153-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-і Беларускі фронт, старшы сяржант.
Нарадзіўся 15 сакавіка 1924 года ў вёсцы Сухадольскае Далінскага раёна Кіраваградскай вобласці ў сям’і селяніна. Украінец. Жыў у горадзе Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласці.
26 чэрвеня 1944 года камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант Аляксеенка з падручных матэрыялаў збудаваў плоцік, разам з байцамі 27 чэрвеня пераадолеў Днепр на поўнач ад Магілёва і замацаваўся на процілеглым беразе, забяспечваючы агнём пераправу падраздзяленняў. Праціўнік, імкнучыся скінуць нашы войскі з плацдарма, на працягу дня распачаў на гэтым участку чатыры контратакі сіламі да двух батальёнаў. Аляксеенка, застаўшыся адзін у кулямёта, каля сутак працягваў бой і ўтрымліваў пазіцыю, знішчыўшы пры гэтым каля 190 гітлераўцаў.
28 чэрвеня адбіў яшчэ дзве контратакі, знішчыў 45 фашыстаў і падбіў аўтамашыну.
2 ліпеня 1944 года, ведучы з плыта пагібельны агонь, у ліку першых пераправіўся праз Бярэзіну. 3 ліпеня падчас наступу на правым беразе ракі ішоў у баявых парадках пяхоты і падтрымліваў яе кулямётным агнём. У гэтым баі ён знішчыў да ста нямецкіх салдат і афіцэраў. Калі быў пашкоджаны яго кулямёт, Аляксеенка з аўтаматам і гранатамі першым дасягнуў варожай траншэі ў раёне вёскі Жаркоўка і вывеў са строю станковы кулямёт і 35 гітлераўцаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года За мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, старэйшаму сяржанту Аляксеенку Аляксандру Міновічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 7247).