# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны праект “Віцебскі альбом”

Дарагія сябры, мы працягваем знаёміць з творчасцю Юдэля Майсеевіча Пэна. Пра яго творчую спадчыну і няпростае жыццё вы даведаецеся на выставе. Пэн не проста надзвычайны партрэтыст і каларыст, творы мастака можна назваць этнаграфічнай паэмай, прысвечанай жыццю Віцебска. Сёння яго працы захоўваюцца ў Віцебскім мастацкім музеі і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

31 студзеня ў 16.00 адбудзецца адкрыццё выставы жывапісных твораў. Ю.М.Пэна к.XIX-н.XX стст. са сходаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Юдэль Майсеевіч Пэн з’яўляецца знакавай асобай для выяўленчага мастацтва, яго творчасць назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі і Віцебска – горада, які ён так любіў. На выставе можна убачыць усе выявы мастака. Ён быў аўтарам цудоўных жанравых. кампазіцый, цудоўным, тонкім майстрам псіхалагічнага партрэта. У экспазіцыі прадстаўлена галерэя партрэтаў, у якіх Пэн адлюстроўвае свой ідэал жаночай прыгажосці, і ўсе творы прасякнуты ўзвышшам пачуццяў. Выставачны праект “Віцебскі альбом” будзе дзейнічаць да 30 сакавіка.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Запрашаем на выставу «Магілёўшчына ў люстэрку кінематографа»

Дадзеная тэматычная экспазіцыя “Магілёўшчына ў люстэрку кінематографа” упершыню сабрана і будзе паказана ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва. Яна прымеркавана да 100-годдзя беларускага кіно, бо з 1924 года вядзе свой адлік кінастудыя “Беларусьфільм”. На фатаграфіях – невялікая частка кінематаграфічнай гісторыі, звязанай менавіта з Магілёўскай вобласцю, і, вядома, з “Беларусьфільмам” і іншымі савецкімі кінастудыямі. Гэта здымкі ў нашым рэгіёне такіх фільмаў, як «Я родам з дзяцінства», «Магіла льва», «Ветразі майго дзяцінства» і інш. Адкрыццё адбудзецца 1 лістапада ў 17:00, выстава будзе дзейнічаць да 8 снежня.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Гарады фарбамі і літарамі”.

Адбылося адкрыццё персанальнай выставы прадстаўніка магілёўскай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, члена творчага саюза мастакоў Расіі Ігара Адамовіча. Аўтар прадставіў серыю карцін, напісаных у жанры гарадскога пейзажа, у кампазіцыі якіх прысутнічае каліграфія. Выстава так і называецца – “Гарады фарбамі і літарамі”. Будзе дзейнічаць да 8 верасьня.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Магілёў вачыма гасцей 2017-2024.

З 31 ліпеня па 18 жніўня будзе дзейнічаць рэтраспектыўная выстава “Магілёў вачыма гасцей 2017-2024”. У экспазіцыі больш за 50 твораў, напісаных у розных стылях і жанрах, якія адлюстроўваюць жыццё нашага горада праз свабоднае абстрактна-рэалістычнае бачанне аўтараў. Выставачны праект аб’яднаў мастакоў з многіх краін свету: Расіі, Турцыі, Арменіі, Македоніі, Украіны, Індыі, Іарданіі, Узбекістана, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Кітая. 2 жніўня ў 17:00 у выставачнай зале (г. Магілёў, вул. Болдзіна,1) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі з удзелам старшыні ГА «Беларускі Саюз мастакоў» Глеба Отчыка, мастакоў арт-пленэра «Магілёў вачыма гасцей» 2024 года, прадстаўнікоў Магілёўскай арганізацыі Беларускага…

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж» у Магілёўскай Ратушы

Магілёўская Ратуша стала пляцоўкай для перасовачнага юбілейнага праекту Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка “Нясвіж”. Фотавыстава “Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка “Нясвіж” вельмі арганічна працягвае цыкл выставак “Беларусь XXI стагоддзя”. Пачатак дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя адзначыўся карэннымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства. Аднак менавіта гэты нестабільны перыяд стаў часам адраджэння і стварэння новых музейных комплексаў. 2 ліпеня 1993 года выйшла Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю г. Нясвіжа”. Згодна з Пастановай быў заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж”, які праз некаторы час атрымаў таксама статус музея. За…

>>>