Вечная слава воінам-пераможцам.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вокнах выставачнай залы музея гісторыі Магілёва па вул. Болдзіна,1 аформлена выстава «Вечная слава воінам-пераможцам». На выставе размешчаны партрэты герояў, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза за вызваленне горада Магілёва і Магілёўскага раёна і біяграфічны матэрыял аб іх баявых заслугах. На сайце і сацыяльных сетках музея ў рубрыцы Стужка памяці “Вечная слава воінам-пераможцам” штотыдзень будзе публікавацца матэрыял аб героях-вызваліцелях. У ходзе Магілёўскай наступальнай аперацыі за шэсць дзён баёў з 23 па 28 чэрвеня 1944 года войскі 2-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка на ўсю…
>>>