# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Героі Савецкага Саюза – Іван Ціханавіч Грышын.

Іван Ціханавіч Грышын нарадзіўся 16 снежня 1901 года ў вёсцы Унукавічы Смаленскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 4 класы сельскай школы. Пасля таго, як бацьку забралі на фронт першай сусветнай вайны – не вучыўся, працаваў у хатняй гаспадарцы. У Чырвонай арміі – з ліпеня 1920 года. Першы свой баявы вопыт атрымаў яшчэ курсантам, удзельнічаючы ў баях супраць белагвардзейцаў. З красавіка 1924 года камандаваў кулямётным узводам 81-га стралковага палка 27-й Омскай стралковай дывізіі (Беларуская ваенная акруга). У 1928 годзе паспяхова скончыў Іванава-Узнясенскую пяхотную школу імя М. В. Фрунзэ ў горадзе Арол.…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”

Па ініцыятыве Магілёўскага гарвыканкама, упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў” і УК “Музей гісторыі Магілёва” з 18 па 29 чэрвеня 2024 года ў горадзе Магілёве пройдзе пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”. У пленэры прымуць удзел 8 знакамітых мастакоў, прадстаўнікоў расійскай традыцыйнай мастацкай школы. Творчую групу ўзначаліць Народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва ПЁТР СТРОНСКІ. Мастакі адлюструюць на сваіх палотнах выдатных людзей, знакавыя месцы і падзеі гісторыі нашага горада. У рамках арт-пленэра пройдуць майстар-класы, творчыя сустрэчы, што дасць…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выстаў да міжнароднага Дня аховы дзяцей.

Паважаныя сябры! 1 чэрвеня – міжнародны Дзень абароны дзяцей, які нагадвае ўсяму свету, што будучыня залежыць ад падрастаючага пакалення. Захаванне і павага да правоў дзіцяці ўплывае на фарміраванне развітага і гуманнага грамадства. Да міжнароднага Дня абароны дзяцей 5 чэрвеня ў 15:00 у Ратушнай вежы УК “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё персанальнай фотавыставы Валерыя Маскалёва “Дом, у якім жыве каханне”. У гэты ж дзень у 17:00 у выставачнай зале пройдзе адкрыццё персанальнай выставы дзіцячай і сямейнай фатаграфіі Алены Волкавай “У шчасця дзіцячае аблічча”.

>>>
# play Навіны

Міжнародны навукова-практычны семінар “Перамогу захоўваем у сэрцах народа”.

31 траўня дырэктар Музея гісторыі Магілёва Бяспанскі Сяргей Іванавіч прыняў удзел у Міжнародным навукова-практычным семінары “Перамогу захоўваем у сэрцах народа”, які прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій. Тэма выступлення “Музей гісторыі Магілёва: пошукавая работа і ахова гістарычнай спадчыны”. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Надхняйся”

З 3 па 9 чэрвеня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Надхняйся”, якая накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. У рамках акцыі Музей гісторыі Магілёва прапануе наведаць экспазіцыю музея з 5 чэрвеня па 9 чэрвеня па білеце з 50% зніжкай. Даведкі па тэлефоне: 8(0222)78-59-68

>>>
# play # Ратуша Навіны

Удзел у фестывалі “Беларусь – мая песня”.

Музей гісторыі Магілёва прадстаўляе свае музейныя экспанаты на тэматычнай выставе, якая праходзіць у рамках гала-канцэрта калектываў мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці “Натхненне Радзімай” рэспубліканскага фестывалю “Беларусь – мая песня”. 31 траўня, Палац Рэспублікі, г.Мінск.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”

З 27 мая па 5 чэрвеня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”. Гэта комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне лічбавай пісьменнасці беларусаў. Увага супрацоўнікаў МУС сфакусавана на ўразлівых катэгорыях – пажылыя людзі і дзеці. Падчас дэкады праходзяць лекцыі і семінары, на якіх спецыялісты расказваюць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, агучваюць практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый. Памятку па захiсту ад махляроў можна спампаваць тут

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Ноч музеяў 2024

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” музей гісторыі Магілёва і выставачную залу наведалі больш за 500 чалавек. У гэты дзень былі арганізаваны прэзентацыі новых музейных экспанатаў: слуцкі пояс, гусарскі шлем, грыўна, паўціна. Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы. Праводзіліся экскурсіі па экспазіцыі і ўздым на аглядную вежу. Добрым творчым дадаткам да свята былі выступленні артыстаў, музыкантаў, дэманстрацыя рыцарскіх баёў і даспехаў, дэфіле касцюмаў у сярэднявечным стылі, выстава творчасці рамеснікаў.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Запрашаем 18 мая з 18:00 да 23:00 на Ноч музеяў!

УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае магіляўчан і гасцей горада 18 мая з 18:00 да 23:00 на Ноч музеяў у гарадскую Ратушу і выставачную залу. У праграме: 🔹Выстава- продаж “Горад майстроў”, дэманстрацыя рамёстваў. 🔹Рыцарскі бой, дэфіле касцюмаў у сярэднявечным стылі. 🔹Прэзентацыя эксклюзіўных музейных навінак. 🔹Касцюмаваныя экскурсіі з інтэрактывам, пад’ём на назіральную пляцоўку. 🔹Выступленні артыстаў, майстар-класы, гульні, забавы. Тэл. для даведак: 78-59-68, 76-86-30.

>>>