Навіны

Супрацоўнік музея выступіў на XII канферэнцыі “Віцебскі край” у Віцебску

19-20 лістапада 2026 года ў Віцебску адбылася XII навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, прымеркаваная да 175-годдзя з дня нараджэння А.П. Сапунова.

Старшы навуковы супрацоўнік УК “Музей гісторыі Магілёва” Арцём Уладзіміравіч Сімаш прыняў удзел у працы канферэнцыі.

У сваім дакладзе «Веска Вусце Аршанскага раена на старонках дарэвалюцыйнай і савецкай даваеннай прэсы» Арцём Уладзіміравіч прадставіў вынікі даследавання ў рамках напрамкі “Мікрагісторыя, лакальная гісторыя”.

Традыцыйны форум аб’яднаў не толькі краязнаўцаў, бібліятэкараў, педагогаў, архівістаў і музейных работнікаў вобласці, але і вядомых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі, гісторыкаў і гуманітарыяў з іншых рэгіёнаў нашай краіны і Расійскай Федэрацыі.