Навіны

Адкрыццё выставы выцінанкі “Анёлы. Птушкі. Кветкі»

22 ліпеня 2026 года ў вежы Музея гісторыі Магілёва адчынілася персанальная выстава Святланы Лункевіч-Адамовіч «Анёлы. Птушкі. Кветкі». Святлана з’яўляецца членам Беларускага саюза народных майстроў і больш за 30 гадоў папулярызуе народны від мастацтва – беларускую выцінанку. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 творчых работ. Праект “Анёлы. Птушкі. Кветкі» звяртаецца да вытокаў народнай традыцыі, дзе вобразы птушак, анёлаў, кветак заўсёды мелі свой сакральны сэнс. Святлана шмат разоў была прызёрам рэспубліканскіх конкурсаў сярод майстроў выцінанкі. Яе работы ўключаны ў Банк беларускіх каштоўнасцей (Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь). Выцінанкі, створаныя Святланай Лункевіч-Адамовіч, знаходзяцца як у музеях так і ў прыватных калекцыях.