Музейныя таямніцы

Вельмі цікавай старонкай гісторыі Магілёўшчыны з’яўляецца фалерыстыка. У значках знайшлі сваё адлюстраванне шматлікія падзеі, якія адбываліся тут у самыя розныя часы

Юбілеі гарадоў, прадпрыемстваў, навучальных устаноў, фестывалі і святы таксама пакінулі пасля сябе шмат памятных значкоў. Але найбольшую колькасць магілёўскай фалерыстыкі складаюць значкі з выявамі гербоў гарадоў і нават вёсак. І гэта зразумела, таму, што на сённяшні дзень практычна кожны райцэнтр Магілёўскай вобласці мае свой герб. У беларускай фалерыстыцы Магілёўшчына вылучаецца тым, што калекцыянеры Магілёва і Бабруйска маюць каталогі значкоў сваіх гарадоў. Наша ж мэта дапоўніць гэтыя каталогі і сабраць звесткі пра ўсе значкі, якія маюць дачыненне да фалерыстыцы Магілёўскай вобласці. Выявы значкоў падаюцца ў натуральных памерах і колерах.