# play # Ратуша Новости

УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМА

УК “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА”

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!

УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў прыняць удзел у працы Круглага стала, прысвечанага 755-годдзю Магілёва, які адбудзецца 28 чэрвеня 2022 года ў г. Магілёве.

 Праблемнае поле Круглага стала:

  1. Сацыяльна-эканамічная, палітычная і ваенная гісторыя рэгіёна.
  2. Культурныя традыцыі: літаратура, мастацтва, адукацыя і навука. Славутыя магілёўцы
  3. Асаблівасці матэрыяльнай культура рэгіёна.
  4. Музей у сучасным грамадстве. Музейныя рэтраспектывы і перспектывы Магілёва.

Даклады удзельнікаў будуць надрукаваны у 2023 годзе у зборніку матэрыялаў навуковай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць” у асобным раздзеле.

 Рабочыя мовы Круглага стала: беларуская, руская.

Для ўдзелу ў працы Круглага стала да 23 чэрвеня 2022 г. падаць і заяўку ў аргкамітэт.

У заяўцы пазначаюцца: прозвішча, імя, месца працы, пасада, вучоная ступень і званне, тэма даклада, паштовы і электронны адрас, нумар тэлефона.

Адрас аргкамітэта: 212030, Рэспубліка Беларусь,г.Магілёў,вул. Ленінская 1а, УК ”Музей гісторыі Магілёва”, тэл/факс +375 222 785968, е-mail:ratusha.mogilev@gmail.com

Кантактная асоба – ст. навуковы супрацоўнік Прачакова Наталля Алегаўна

Асабістае запрашэнне на ўдзел у канферэнцыі будзе даслана пасля атрымання заяўкі і станоўчага рашэння аргкамітэта наконт  прыняцця даклада да ўдзелу ў канферэнцыі.

АРГКАМІТЭТ