# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Прастора міру і стварэння”

3 кастрычніка ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставы “Прастора міру і стварэння” па выніках пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”. На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 твораў: не толькі работы, створаныя падчас пленэру, але і карціны з персанальных калекцый расійскіх мастакоў. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнёў, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, дэлегацыя расійскіх мастакоў, прадстаўнікі ТАА “Расійскі Клуб Праваслаўных Мецэнатаў”, кіраўнікі музеяў, педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі сферы культуры, грамадскасць. Выстава будзе дэманстравацца да 5 лістапада.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў.

Удзельнікі пленэра “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў ” актыўна пагрузіліся ў творчую дзейнасць. Мастакі пішуць на палотнах месцы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, і славутасці, якія становяцца сучаснымі сімваламі нашага любімага горада. Мастакоў з Расіі можна сустрэць за працай на вуліцах і плошчах горада. А яшчэ ў перапынках паміж працай яны назапашваюць ўражанні для творчасці ў музеях, на тэматычных экскурсіях, сустракаючыся з творчай грамадскасцю.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Акцыя “Музейны дзень для мудрага ўзросту”.

Паважаныя гараджане шаноўнага ўзросту! Віншуем Вас са святам! 1 кастрычніка УК “Музей гісторыі Магілёва” абвяшчае акцыю “Музейны дзень для мудрага ўзросту”. У гэты дзень для вас прапануецца бясплатнае наведванне (уваходны білет) для прагляду музейных экспазіцый. Пры сабе мець пенсійнае пасведчанне. Жадаем вам культурнай актыўнасці і моцнага здароўя.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Нясумныя выходныя на выставе “Зорная восень”

У выставачнай зале ЎК “музей гісторыі Магілёва” адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўніка магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў Веры Юрковай і студэнтаў Беларускага інстытута правазнаўства.

>>>
# play Выставачная зала Навіны

Пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”

Міжнародны арт-пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў” пройдзе ў Магілёве з 23 верасня па 3 кастрычніка па ініцыятыве Магілёўскага гарвыканкама, упраўлення культуры гарвыканкама, агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў” і ЎК “Музей гісторыі Магілёва”. У пленэры прымуць удзел прадстаўнікі расійскай традыцыйнай мастацкай школы, сярод якіх такія прызнаныя мэтры, як Народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Пётр Стронскі, Народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, акадэмік Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Антон Сцякольшчыкаў. Мастакі адлюструюць на сваіх палотнах знакавыя месцы і падзеі гісторыі…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны арт-праект “Зорная восень”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыўся арт-праект “Зорная восень”. У экспазіцыі жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – творы аўтараў Магілёўшчыны. Выстава будзе дзейнічаць да 24 верасня.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень”.

31 жніўня 2023 года, а 16-й гадзіне, у Выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень” сяброў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Зорная восень” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека, цікавасцю да навакольнага свету, гісторыі і культуры Беларусі. Творы аўтараў розных пакаленняў, сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы, даюць магчымасць наведвальніку правесці дыялог, паразважаць і ўсвядоміць убачаннае. Гледачу прадстаўлены вопыт пераасэнсавання традыцый пакалення зорнай восені і новае бачанне творчасці маладзейшых майстроў.

>>>