Навіны

Убачыць свет вачыма фатографа Анатоля Талкачова: фотавыстава “Дарога ў неба” ў Магілёве

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва новая экспазіцыя.

Гэта фотапраект, прысвечаны памяці вядомага фотамастака Анатоля Талкачова. Ён атрымаў назву “Дарога ў неба”. Так можна апісаць творчасць фатографа і яго жыццё. І гэта не толькі выстава пра фатаграфію. Гэта сустрэча з майстрам, якога працягваюць памятаць, любіць і пазнаваць у яго працах.

ТРК «Могилев»